Баевікі абстралялі Марыупаль, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва

У выніку сутычкі быў паранены адзін з украінскіх вайскоўцаў. Таксама мінулай ноччу ў лякарню прывезлі жанчыну з асколачным раненнем у вобласць сэрца. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовыя СМІ, 33-гадовая жыхарка Марыупаля памерла на аперацыйным стале. У момант здарэння яна была з дзецьмі, падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.

Яшчэ адзін інцыдэнт здарыўся мінулай ноччу непадалёк ад прахадной камбінату “Азоўсталь” — там знайшлі абстраляную машыну без кіроўцы, са слядамі крыві ў салоне. Як паведамляюць сведкі, на момант здарэння ў машыне ехалі трое дарослых і двое дзяцей. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, пацярпела 5 чалавек, яны атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі