Баец Рускага добраахвотніцкага корпуса расказаў пра рэйд на Браншчыну

Байцы РДК у Бранскай вобласці / кадр з відэа
Байцы РДК у Бранскай вобласці / кадр з відэа

Баец Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК) пацвердзіў выданню "Важные истории", што РДК правёў рэйд на тэрыторыю Бранскай вобласці Расіі.

"Я толькі што адтуль. Нас на гэтай задачы было 45 чалавек. Зайшлі, адздымалі, зрабілі засаду на дзве БМП. Дзяцей пацярпелых я не бачыў. Але быў адзін пацярпелы памежнік. Ніякіх закладнікаў не бралі", — распавёў ананімна баец.

Мяркуючы па ўсім, байцы РДК ужо пакінулі тэрыторыю Бранскай вобласці. У расійскіх СМІ таксама заяўляюць, што "дыверсанты ўжо не праяўляюць актыўнасці".

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 сакавіка расійскія СМІ паведамілі пра ўкраінскіх дыверсантаў на тэрыторыі Браншчыны. Потым гэтыя ж звесткі пацвердзіла ФСБ.

А ў сацсетках з'явілася відэа байцоў РДК — рускага аб'яднання ў шэрагах Узброеных сіл Украіны. Яны зняліся на фоне некалькіх будынкаў у паселішчах Бранскай вобласці і заклікалі далучацца да супраціву пуцінскаму рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі