Бацькам дзяцей да трох гадоў прапануюць цалкам аплачваць дзіцячы садок

Пра змены ў Кодэкс аб адукацыі піша дзяржаўнае агенцтва “Мінск-Навіны”

“Унесці дадатак у артыкулы №№ 3 і 142 Кодэкса аб адукацыі, згодна з якімі групы для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў будуць функцыянаваць толькі на платнай аснове з поўным пакрыццём бацькамі выдаткаў на ўтрыманне малых. 

Шматдзетныя сем'і ды іншыя льготныя катэгорыі грамадзян гэтая норма не закране. У той жа час працуючым маці, дзецям якіх яшчэ не споўнілася 3 гады, прапануюць выплочваць дапамогу па доглядзе за дзіцем у поўным аб'ёме”, — перадае агенцтва абмеркаванне з круглага стала па рэфармаванні адукацыі ў гімназіі №22.

Група па аналізе сістэмы адукацыі пры ўрадзе працуе ўжо трэці месяц. Акрамя віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка праблемы ў адукацыі вырашаюць міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, Уладзімір Здановіч, Уладзімір Шымаў — агулам 36 чалавек.

Фота — ds48.centerstart.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі