Бацька ўкраінскага прэм’ера Януковіча быў паліцыянтам у Беларусі?

Чарговы скандал распачаўся ва Украіне напярэдадні пазачарговых парламенцкіх выбараў. “Аранжавыя” СМІ апублікавалі звесткі пра тое, што бацька прэм’ера Віктара Януковіча падчас вайны быў паліцыянтам у Беларусі. Прычым, сцверджанне гэтае падмацоўваецца дакументамі з беларускіх
архіваў.

Паводле іх, Фёдар Уладзіміравіч Януковіч, 1923 года нараджэння,
ураджэнец вёскі Янукі Віцебскай вобласці, на пачатку вайны дэзертыраваў
з Чырвонай Арміі, служыў у паліцыі ў родных месцах, а пасля жыў на
Украіне, дзе і быў арыштаваны ў 1949 годзе.

Урад Януковіча ў жорсткай
форме абверг гэтыя звесткі, а віцэ-прэм’ер Дзмітрый Табачнік заявіў,
што паліцыянтам падчас вайны мог быць бацька прэзідэнта Віктара
Юшчанкі. Гэтую інфармацыю, у сваю чаргу, абверглі прадстаўнікі
прэзідэнта Украіны.

Архіўны дакумент можна паглядзець тут.