Бацька Ксеніі Сітнік выйшаў на волю

Бацька Ксеніі Сітнік выйшаў на волю

Бацька Ксеніі Сітнік, пераможцы дзіцячага “Еўрабачання-2005”, выйшаў на волю, інфармуе партал tut.by. Бізнесмен Міхаіл Сітнік, адзін з кіраўнікоў кампаніі “ИмобиленИнвест”, якая займаецца будаўніцтвам, быў затрыманы ў лістападзе 2017-га. Гаворка ішла пра факты крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі падчас будаўніцтва, а таксама пра рэалізацыю адных і тых жа нежылых памяшканняў фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Малінаўцы розным асобам па некалькі разоў. Паведамлялася, што страты склалі каля 900 тысяч рублёў (каля 450 тысяч долараў). Па справе праходзілі два чалавекі, але пад вартай апынуўся толькі бацька Ксеніі.

Па звестках tut.by, які спасылаецца на інфармаваную крыніцу, два тыдні таму Сітніка выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Аднак расследаванне крымінальнай справы, распачатай у адносінах кіраўніцтва кампаніі, працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі