Бабруйскія галадоўнікі разлічваюць на сустрэчу з старшынём гарвыканкама

Сёння звольненыя работнікі Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў галадалі каля прахадной прадпрыемства. Нагадаем, з 5 лістапада галадоўку трымаюць звольненыя з завода сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка. Яны патрабуюць рэалізаваць іх канстытуцыйнае права на працу. Спярша яны галадалі ў будынку гарвыканкама, але адтуль іх двойчы выганялі міліцыя і чыноўнікі.

У каментар БелаПАН Аляксандр Грамыка паведаміў, што каля прахадной да іх ніхто не падыходзіў, дырэктар завода іх пазбягае. За ўвесь дзень да іх падышоў толькі адзін прадстаўнік адміністрацыі, каб сфатаграфаваць галадоўнікаў.

Па словах Грамыкі, пратэстоўцы трымаюць ужо не "сухую" галадоўку — яны п'юць ваду. Бліжэйшыя тры дні яны будуць знаходзіцца ў сябе дома. А ў панядзелак збіраюцца пайсці на сустрэчу са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама.

Фота — spby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі