Вы тут

Бабіна: захаванне сваёй ідэнтычнасці — ідэя ўсіх народаў, што жывуць у Беларусі

Наталка Бабіна / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

9 красавіка госць Еўрарадыё — пісьменніца Наталка Бабіна.

Беларусь краіна шматнацыянальная. Так сталася з даўніх часоў, і да сёння на гэтай зямлі мірна суседнічаюць беларусы і татары, палякі і літоўцы, рускія і яўрэі. Пра гэтую шматнацыянальнасць і мірнае суіснаванне любяць разважаць беларускія ўлады, хваліцца гэтым і ставіць іншым дзяржавам у прыклад. Але ці роўныя правы ў тытульнай нацыі і нацыянальных меншасцяў? Пра гэта мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Наталкай Бабінай.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.