Азербайджан чакае дапамогу ад беларускіх выратавальнікаў

Па дапамогу да беларускіх выратавальнікаў звярнулася Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Азербайджана. Яго зацікавіла беларуская перасоўная лабараторыя для правядзення даследаванняў устойлівасці будынкаў, паведамляе тэлеканал СТВ.  Нагадаем, пасля таго, як у жніўні ў Баку абрынуўся 15-павярховы дом, беларускія спецыялісты абследавалі ўстойлівасць будынкаў у Азербайджане. Аднак азербайджанскія ўлады плануюць працягваць даследаванні, каб пазбегнуць трагедыяў у будучыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі