Азаранка зрабіла сэлфі з Раналду падчас матча ПСЖ-Рэал

Азаранка зрабіла сэлфі з Раналду падчас матча ПСЖ-Рэал

Вікторыя Азаранка, наведаўшы матч ПСЖ-Рэал у Парыжы, зрабіла сэлфі з футбольнай легендай Раналду і выклала ў Фэйсбуку

“У гульні ПСЖ супраць Рэала з футбольнай легендай Раналду. Супер весела сустрэцца з вамі! І вельмі цудоўна ведаць, што многія спартсмены любяць і гуляюць у наш спорт” — падпісала фатаздымак беларуская тэнісістка.

Нагадаем, матч паміж парыжскай камандай ПСЖ і мадрыдскім “Рэалам” адбыўся 21 кастрычніка на стадыёне “Парк дэ Прэнс” у Парыжы ў межах 3-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Гульня скончылася з лікам 0:0. 

Фота: з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі