Азаранка згуляе з Уільямс у фінале турніру ў Цінцынаці

У паўфінале Вікторая Азаранка (2-е месца ў сусветным рэйтынгу) перамагла Янкавіч (15) у трох сэтах — 4:6, 6:2, 6:3. Адметна, што ў фінал турніру ў Цінцынаці беларуска выходзіць упершыню, а раней, у 2009 годзе яна прайграла Янкавіч у 1/8 фінале спаборніцтваў.



Вырашальны паядынак Азаранка правядзе з амерыканкай Серэнай Уільямс, 1-й ракеткай свету. Уільямс у паўфінале абыграла кітаянку На Лі (5) — 7:5, 7:5.



Асабісты лік сустрэчаў Азаранкі з Уільямс — 12:2 на карысць амерыканкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі