Вы тут

Азаранка трапіла ў топ-5 наймацнейшых тэнісістак апошніх 10 гадоў

Вікторыя Азаранка / essentiallysports.com

Вікторыя Азаранка трапіла ў топ-5 наймацнейшых тэнісістак апошняга дзесяцігоддзя па колькасці набраных балаў. Рэйтынг падрыхтавала Жаночая тэнісная асацыяцыя. У беларускі ў 2010-2020 гадах 39235 ачкоў і пятае месца. У гэты перыяд Азаранка была першай ракеткай свету, стала алімпійскай чэмпіёнкай, двойчы перамагала ў турнірах Вялікага шлему.

Топ-5 ачольвае амерыканка Серэна Уільямс — 66308 балаў.

Што да "рэальнага" рэйтынгу, што ён "замарожаны". Лідыруе аўстралійка Эшлі Барці, Арына Сабаленка на 11-м месцы (у рэйтынгу дзесяцігоддзя яе па аб'ектыўных прычынах няма нават у першай дваццатцы), Вікторыя Азаранка — на 58-м, Аляксандра Сасновіч — на 119-м, Вольга Гаварцова — на 135 месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.