Азаранка, Пучак і Мірны выйшлі ў фіналы на турнірах у Маскве і Стакгольме

Беларускія тэнісісты выступяць у фіналах тэнісных турніраў у Маскве і Стакгольме. Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак выйшлі ў фінал парнага разраду турніра “Кубак Крамля”.  12 кастрычніка ў ½ фінала яны перамаглі Івет Бенешаву з Чэхіі і Галіну
Васкабоеву з Расіі – 6:1, 1:6, 1:0. Сапернік беларусак у фінале стане
вядомы заўтра пасля другой паўфінальнай гульні.

Тым часам Максім Мірны і Ёнас Б’ёркман выйшлі ў фінал парнага разраду
тэніснага турніра ў Стакгольме. У паўфінале яны выйгралі ў Рохана
Бопана (Індыя) і Аліўе Рашу (Бельгія) – 6:3, 7:5.

БелаПАН