Вы тут

Азаранка прайграла Кантавейт амаль выйграны паядынак

twitter.com/vika7

Вікторыя Азаранка прайграла эстонцы Анет Кантавейт (15-й ракетцы свету) у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Штутгарце. Гульня была нялёгкай. У канцы другога сэта Вікторыя не змагла паставіць пераможную кропку, а ў трэцім сэце здарылася траўма пляча. Вынік — 7:5, 5:7, 0:3 (адмова).

Раней беларуска абыграла расіянку Веру Званарову (84) — 7:5, 6:4, чэшку Караліну Плішкаву (4) — 4:6, 6:3, 6:4.

Па выніках турніру Вікторыя Азаранка палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA — з 61-га месца яна падымецца ў пяты дзясятак.