Азаранка і Сабаленка перамаглі сваіх саперніц на турніры ў Манрэалі
![Азаранка і Сабаленка перамаглі сваіх саперніц на турніры ў Манрэалі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azaranka-0808.jpg.webp?itok=p65-FIlr)
На тэнісным турніры ў "Прэм'ер" у канадскім Манрэалі паспяхова выступаюць беларускія тэнісісткі.
У першым раўндзе турніру Вікторыя Азаранка (№95 у рэйтынгу WTA) разграміла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч (59) — 6:0, 6:1, перадае "Прессбол".
У наступным раўндзе саперніцай Азаранкі будзе брытанка Ёхана Конта (43).
Таксама з перамогі ў першым крузе стартавала і яшчэ адна наша суайчынніца — Арына Сабаленка (№39). У трох сэтах беларуска перамагла румынку Ану Богдан (82) — 6:4, 4:6, 6:3.
У другім крузе Сабаленка выйдзе супраць другой ракеткі свету — датчанкі Каралін Вазняцкі.