Азаранка атрымала чарговую перамогу на Australian Open

Азаранка атрымала чарговую перамогу на Australian Open

Вікторыя Азаранка атрымала чарговую перамогу на Australian Open. У другім крузе турніра беларуская тэнісістка перамагла Данку Кавініч з Чарнагорыі — 6:1, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 11 хвілінаў. Адзначым, што 26-гадовая Азаранка — 16-я ракетка свету, 21-гадовая Кавініч — 54-я.

У трэцім крузе (1/16 фіналу) адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларуска сустрэнецца з Наомі Осака з Японіі (127-е месца ў рэйтынгу WTA), якая абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (21-е месца). Японцы 18 гадоў. Яна відавочна прагрэсіруе і імкнецца патрапіць у першую сотню найлепшых тэнісістак свету.

Нагадаем, раней з Australian Open выбылі дзве беларускія тэнісісткі — Вольга Гаварцова (у першым крузе) і Аляксандра Сасновіч (у другім). Нягледзячы на гэта, абедзьве атрымаюць прыстойныя ганарары і заліковыя ачкі ў рэйтынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі