Авіяцыя РФ бамбіць расійскую вёску, куды прарваліся праўкраінскія сілы — BILD

Бамбаванне Козінкі

Бамбаванне Козінкі / прарасійскі тг-канал

Расійскія войскі бамбяць вёску Козінка ў Белгарадскай вобласці, куды прарваліся праўкраінскія сілы. Да такой высновы прыйшоў эксперт часопіса BILD Юліян Ропке.

Баі ў Белгарадскай вобласці працягваюцца ўжо некалькі дзён. На тэрыторыю вобласці прарваліся добраахвотніцкія фармаванні расіян, якія ваююць на баку УСУ. Вёска Козінка знаходзіцца каля самай мяжы з Украінай.

Юльян Ропке, вывучыўшы відэа аднаго з прарасійскіх тэлеграм-каналаў, выявіў, што гэтую вёску бамбіць расійская авіяцыя.

"На гэтым відэа паказаныя масіраваныя расійскія авіяўдары па... Расіі. Хоць варожыя рэжыму сілы захапілі толькі адну вуліцу ў маленькім сяле Козінка Белгародскай вобласці, Пуцін адказаў жорсткай сілай, напрыклад, шматлікімі планіруючымі авіябомбамі ФАБ-500 са знішчальнікаў-бамбавікоў", — канстатуе Ропке.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі