Аварыя ў Жодзіне: ваду рэкамендуюць ужываць толькі пасля кіпячэння

Аварыя ў Жодзіне: ваду рэкамендуюць ужываць толькі пасля кіпячэння

Жодзінская санстанцыя кажа, што ваду з-пад крана пасля ўчорашняй аварыі ўжываць ужо можна. Аднак жыхары па-ранейшаму асцерагаюцца гэта рабіць.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 18 сакавіка частка Жодзіна засталася без электрычнасці ў выніку пашкоджання кабеля 10 кВ. Паводле звестак МНС, без электразабеспячэння заставаліся 58 шматкватэрных жылых дамоў, 22 трансфарматарныя падстанцыі і лякарня. Аднавіць падачу электраэнергіі ўдалося ў 13:50.

Праз адсуднасць электрычнасці адключыўся размеркавальны пункт на падстанцыі БелАЗа, які сілкуе ў тым ліку і водазабор "Паўночны". Вадой, якая пасля гэтага з'явілася ў кранах, жодзінцы баяліся мыць нават рукі. А галоўны санітарны лекар горада Сяргей Канавалаў распарадзіўся забяспечыць пітной бутыляванай вадой усе ўстановы адукацыі, аб'екты грамадскага харчавання і гандлю — як для піцця, так і для гатавання ежы. Выкарыстоўваць ваду з-пад крана было не рэкамендавана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі