Вы тут

Аварыя пакінула Фаніпаль без вады на цэлы дзень

Фаніпаль застаўся на цэлы дзень без вады / БЕЛТА

9 верасня Фаніпаль пад Мінскам на цэлы дзень застаўся без вады.Па словах жыхароў, на 16-тысячны горад улады арганізавалі толькі адзін пункт падвозу пітной вады.

Паводле інфармацыі гарадскога партала fanipol.by, 7 верасня на станцыі другога ўздыму вады адбылася аварыя. Камунальнікі папярэдзілі, што ў горадзе можа быць паніжаны ціск вады ў сістэме. 

Пасля гэтага, па словах жыхароў, былі праблемы з напорам вады, а 9 верасня яна зусім знікла. Па нумары 11 абяцалі аднавіць падачу вады пасля 20:00.

Усю пітную ваду ў крамах фаніпальцы раскупілі. Кажуць, што машыну з вадой паставілі толькі на вуліцы Зялёнай — яе арганізавалі вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.