Вы тут

Аварыя пакінула без газу 36 шматкватэрных дамоў у Пухавіцкім раёне

У Пухавіцкім раёне без газу заставаліся 36 шматкватэрных і 11 прыватных дамоў / БЕЛТА

36 шмакватэрных і 11 прыватных дамоў у Пухавіцкім раёне засталіся без газу 2 снежня, паведамляе БЕЛТА.

Паведамленне пра няспраўнасць абсталявання на газаразмеркавальнай падстанцыі №17 філіяла "ПУ "Слуцкгаз" РУП "Мінскаблгаз" па вуліцы Садовай у гарадскім пасёлку Праўдзінскі супрацоўнікі МНС атрымалі 2 снежня ў 6:26. 

Аднавіць падачу газу спецыялісты змаглі ў 14:50 пасля пакватэрнага абыходу спажыўцоў. 

Прычынай няспраўнасці называецца абледзяненне паніжальнага абсталявання на падстанцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.