Аварыя на трубаправодзе пакінула без вады частку Мінска

Аварыя на трубаправодзе пакінула без вады частку Мінска

Прарыў трубаправода зранку 2 красавіка пакінуў без вады частку мінчукоў. Здарэнне адбылося на вуліцы Убарэвіча ў Чыжоўцы каля крамы "ProStore".

Па адрасе вуліца Убарэвіча, 176 прарвала трубаправод халоднай вады дыяметрам 1 м, перадае БЕЛТА. На месца неадкладна выбыла аварыйная брыгада водаканала. Пры прарыве вада падтапіла сутарэнне адміністрацыйнага будынка па адрасе вуліца Убарэвіча, 99.

У выніку аварыі быў зніжаны ціск вады ў мікрараёнах Чыжоўка, Серабранка, Лошыца ​​і ў Кастрычніцкім мікрараёне. Лакалізаваць аварыю ўдалося праз некалькі гадзін. Ціск у сістэме водазабеспячэння адноўлены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі