Аварыя "хімічнага" цягніка ў Бельгіі: загінулі 2, пацярпелі каля 50 чалавек

Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на суботу каля бельгійскага горада Гент. Цягнік, які перавозіў з Нідэрландаў хімічныя рэчывы, раптоўна перайшоў з аднаго пуці на іншы. У выніку, некалькі вагонаў-цыстэрнаў заваліліся на бок, узнік пажар, адбыліся выбухі. Разліліся і загарэліся высокатаксічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць цыяніды. Пажар патушылі толькі ўвечары ў суботу.


З раёна аварыі было адселена каля 500 чалавек. Ім дагэтуль не дазваляюць вярнуцца ў свае дамы. Паводле інфармацыі РІА "Новости", загінулых ужо 2 чалавекі, каля 50 пацярпелі.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі