Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы (фота)

Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы (фота)

Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы. Як інфармуе БЕЛТА, ён ехаў з Прагі ў Гродна. Аўтааварыя з удзелам фуры адбылася 4 студзеня каля 17-й гадзіны недалёка ад мяжы з Чэхіяй каля горада Клодзка. У беларускага аўтобуса пашкоджаная пярэдняя частка. Мяркуецца, што сутыкненне адбылося з-за памылкі кіроўцы фуры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Усіх пасажыраў (а гэта 15 чалавек) іншым транспартам павезлі ў Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі