Аўтары “яйкаквадратаў” адкрылі ў Мінску выставу новых твораў

Учора ў Мінску ў мастацкай галерэі кавярні "Добрыя мыслі" адкрылася выстава канцэптуальна-мастацкіх твораў Віктара Маркаўца і Алеся Разанава. У экспазіцыі дэманструюцца сумесныя работы аўтараў з серый "Ісвы" і "Функцыянальныя кантэксты". У першай частцы паказана мастацка-вобразнае даследаванне розных з'яў: работы "Страх", "Сумненне", "Згодна", "Смага", "Разважанне", "Радасць", "Магчымасць" і "Смутак".

Другая серыя — гэта ўвасабленне цераз сэнсавую, эмацыйную і вобразную пабудову мастацкіх твораў старажытных прылад працы: піла, сякера, рыдлёўка, серп.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі