Аўтапрабег супраць падатку на машыны плануюць на 5 студзеня

Змагацца за свае правы вырашылі лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін і сустаршыня аб’яднання “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка. Арганізатары спадзяюцца зладзіць прабег 5 студзеня з 12.00 да 13.00 па сталічным праспекце Незалежнасці.



Паводле Анатоля Лябедзькі, удзельнікі акцыі хочуць выказаць свой пратэст супраць увядзення пошліны на аўтамабілі. “Калі не супрацьстаяць і не процідзейнічаць нахабнай уладзе, то гэтай пошлінай справа не абмяжуецца. Чалавек у Беларусі — бяспраўная істота, якая не мае ніякіх правоў, адна абавязкі. З меркаваннем людзей даўно перасталі лічыцца. Неабходна супраціўляцца, і тут добрыя ўсе спосабы і магчымасці. Як, напрыклад, нам удалося прымусіць улады прыпыніць шэраг ідыёцкіх ініцыятываў, кшталту 100-доларавай пошліны на выезд за мяжу або падатак на абібокаў”, — сказаў Лябедзька сайту ucpb.org



На пытанне, што будзе, калі гарадскія ўлады не дазволяць акцыю, Анатоль Лябедзька адказаў: “Праспект Незалежнасці — гэта не пешаходная зона. І 5 студзеня праезд па ім адкрыты. Значыць, будзем рухацца. А тых, што паставіў аўто на прыкол да пачатку дачнага сезона, запрашаем прагуляцца ў гэты час уздоўж праспекта”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі