Атракцыёншчык гандляваў наркотыкамі ў дзіцячым парку

У панядзелак двух гандляроў марыхуанай і амфетамінам і іх пакупніка затрымалі ў мінскім парку імя Горкага. Адзін з гандляроў працаваў там на атракцыёне, разам з другім яны вучыліся на апошнім курсе Універсітэта фізічнай культуры і спорту. Пакупнік афіцыйна нідзе не працаваў і не вучыўся.
Усе затрыманыя – маладыя хлопцы па 24-25 гадоў. Іх затрымалі адразу пасля моманту перадачы наркотыкаў.

Каментар Еўрарадыё па гэтай справе даў прэс-афіцэр РАУС Партызанскага раёна Андрэй Гоманаў.

Андрэй Гоманаў: “Пры асабістым даглядзе ў аднаго з хлопцаў было знойдзена 0,25 г марыхуаны, у другога – 5,94 г. Амфетаміна – 0,23 г. Двое маладых людзей арыштаваныя, трэці адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Праводзіцца расследаванне. Далей, хутчэй за ўсё, тры гэтыя справы будуць аб’яднаныя ў адну і так пойдуць у суд.

Маладому чалавеку, які проста захоўваў наркотыкі, пагражае цяпер да пяці гадоў пазбаўлення волі, а тым, якія іх збывалі, то бок проста перадалі некаму, да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці”.

Пры затрыманні хлопцы супраціву не аказалі. Пакупнік патлумачыў, што набываў наркотыкі для сябе, бо хацеў паспрабаваць. Дарэчы, у дзіцячым парку забаронена нават паліць.

Андрэй Гоманаў
распавёў Еўрарадыё, што такія выпадкі не рэдкасць і затрыманні здараюцца амаль штодзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі