Atoms For Peace стварылі музыку для паказа мод (аўдыё)

Удзельнікі Atoms For Peace стварылі мікс, як будзе суправаджаць паказ калекцыі брэнда Rag&Bone на н'ю-ёркскім тыдні моды. Новы трэк ўяўляе сабой калаж з барабанных і перкусійных збівак ад бубнача Маура Рэфоска і гукаў гітары Джоні Грынвуда.


На днях стала вядома, што каманда Тома Ёрка выдаліла свой дэбютнік “Amok” з онлайн-сэрвіса Spotify, які, нібыта "кепскі для новай музыкі". У выніку сэрвіс пазбавіўся не толькі пласцінкі Atoms For Peace, але і сольных прац Найджэла Годрыча і Тома Ёрка. Відаць, ва ўсім вінаватая палітыка адлічэнняў Spotify, на якія ні раз скардзіўся Лу Рыд і іншыя музыкі.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.spin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі