Radiohead запішуць новы альбом

Radiohead збіраецца запісаць новы альбом пасля трохгадовага перапынку. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі BBC 6 Music паведаміў басіст гурта Колін Грынвуд. Прыступіць да працы ў студыі музыкі плануюць у канцы лета.

“Мы яшчэ крыху пачакаем, пакуль кожны з нас скончыць займацца сваімі справамі, і ў канцы лета зноў збяромся разам”, — сказаў Грынвуд.

Франтмэн гурта Том Ёрк апошні час быў заняты новым праектам Atoms for Peace — супергуртом, у склад якога ўваходзяць Найджэл Годрыч, Флі і Маўра Рефоска. Іх дэбютны альбом Amok павінен выйсці ўжо 25 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі