Вы тут

Атлетку Крысціну Ціманоўскую спрабуюць адправіць з Алімпійскіх гульняў у Токіа

Крысціна Ціманоўская. Фота БФЛА

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, якая публічна раскрытыкавала рашэнні белорусскх спартыўных функцыянераў, спрабуюць гвалтоўна адправіць у Беларусь з Токіа, дзе зараз праходзіць Алімпіяда-2020.

Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці - "Беларускую лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую гвалтоўна вывозяць з Токіа. Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай каманды дэпартуюць лёгкаатлетку, ёй тэрмінова купілі білет на самалёт, зараз вязуць з рэчамі ў аэрапорт. Заўтра ў яе павінен быў адбыцца старт на 200 метраў, прадстаўнікі зборнай яе не дапускаюць і адпраўляюць у Мінск".

Удзень 1 жніўня прадстаўнікі нацыянальнай каманды Беларусі набылі Крысціне Ціманоўскай квіткі на самалёт і адвезлі ў аэрапорт. Заўтра ў бягухі мусіў быць старт на дыстанцыі ў 200 метраў.

Цяпер Ціманоўская ў аэрапорце ў Токіа, вылет у Стамбул праз 2,5 гадзіны. На месца ўжо прыбыла паліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.