Атака на Ізраіль: за суткі забіты 300 ізраільцянаў і 313 палестынцаў
![Дзясяткі чалавек выкрадзены, паведамляе амбасаду Ізраіля ў Турцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/0ffa67a0-654d-11ee-98f0-b35b802665fd.jpg.webp?itok=3e8paigT)
Дзясяткі чалавек выкрадзены, паведамляе амбасаду Ізраіля ў Турцыі / MOHAMMED ABED/AFP VIA GETTY IMAGES
Сама меней 300 ізраільцянаў загінулі ў выніку ўварвання палестынцаў, дзясяткі чалавек выкрадзеныя, цытуе BBC амбасаду Ізраіля ў Турцыі. Сярод тых, хто знаходзіцца ў закладніках, ёсць як вайсковыя, гэтак і грамадзянскія.
У шпіталях знаходзіцца каля 2 тыс. чалавек, 19 з іх — у крытычным стане.
У выніку зваротных авіянападаў Ізраіля загінулі 313 палестынцаў, каля 2 тыс. атрымалі параненні. Паводле дадзеных ізраільскіх вайскоўцаў, дзясяткі палестынцаў узятыя ў палон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.