Асуджаны мужчына, які знайшоў на дарозе ў шкарпэтках 18 залатых зліткаў

У Амурскай вобласці Расіі прайшоў суд над мясцовым жыхаром, які незаконна захоўваў 18 зліткаў золата. Іх ён знайшоў у кастрычніку мінулага года ў 5 метрах ад дарогі ў горадзе Зея. Залатыя зліткі ляжалі ў трох чорных трыкатажных шкарпэтках. Агулам там было больш за 8 кг золата на 10,5 млн расійскіх рублёў (каля 170 тысяч долараў).

Як інфармуе РІА "Новости", знойдзеныя зліткі мужчына схаваў пад сядзенне ў сваім аўтамабілі. Яно там захоўвалася да таго часу, пакуль не прыйшлі супрацоўнікі ФСБ і не знайшлі яго. Скавародзінскі райнны суд асудзіў мужчыну "за незаконнае захоўванне каштоўных металаў" на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабоўчым тэрмінам 2 гады. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Золата пайшло ў прыбытак дзяржавы.

Дарэчы, не паведамляецца, каму ж належылі залатыя зліткі.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі