Астэрыкса і Абелікса ўвекавечылі на срэбных манетах

Памятныя манеты з выявамі Астэрыкса і Абелікса — легендарных героеў коміксаў, мультфільмаў і фільмаў — карыстаюцца вялікім поспехам у Францыі. Яны выйшлі гэтымі днямі і адразу сталі папулярным падарункам на велікодныя вакацыі, піша ТАСС.

Дваіх знакамітых галаў выявілі на срэбраных манетах і ўпрыгожылі серыяй малюнкаў. Усяго адчаканена 125 асобнікаў манет кожнага віду. Для іх выкарысталі срэбра 333 пробы.

Для прыхільнікаў Астэрыкса, Абелікса і яго сяброў выпушчаная і бронзавая пласціна са срэбраным пакрыццём пад назвай “Раздача чарадзейнага эліксіра”. Яна каштуе 225 еўра і на ёй можна пабачыць асноўных насельнікаў знакамітай вёскі ў Галіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі