Вы тут

Аштрафаваны былы брамнік футбольнай зборнай Беларусі

Васіль Хамутоўскі / Радыё Свабода

Аштрафаваны былы брамнік футбольнай зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі (сума пакуль невядомая), паведамляе "Прессбол". Адміністрацыйную справу Хамутоўскага аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў панядзелак разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. Суддзя — Таццяна Ліннік.

Хамутоўскі — адзін з падпісантаў ліста соцень спартсменаў да ўладаў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Ён публічна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, з-за чаго вымушаны быў звольніцца з брэсцкага "Дынама", дзе быў трэнерам брамнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.