Асцярожна, пакемоны вас давядуць! Вопыт японскага мафіёзі — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Гэта рэгулярны агляд сусветных навін, у якім не будзе ні слова пра Еўрабачанне. А ўсё, што мы хацелі сказаць пра Еўрабачанне, чытайце тут.
 

Бомбаў больш не будзе

ЗША прыпынілі пастаўку бомбаў Ізраілю. Там непакояцца з прычыны наземнай аперацыі ў горадзе Рафах на поўдні Газы.

Вашынгтон нагадваў і нагадваў Тэль-Авіву, што ў горадзе жыве вялікая колькасць мірных жыхароў. Але Ізраіль "не поўнасцю ўлічыў" занепакоенасць ЗША. І таму застаўся без бомбаў.

Аказалася, што часам "заклапочанасць" заходніх палітыкаў большая, чым проста словы.

Між тым ізраільскія чыноўнікі кажуць, што не бачаць ніякіх прыкмет прарыву ў перамовах аб перамір'і з ХАМАС, якое дазволіла б вызваліць закладнікаў. А амбасадар Ізраіля ў Вялікабрытаніі кажа, што антысемітызм яшчэ ніколі дасягаў такога піку, як цяпер. Ён мае на ўвазе студэнцкія пратэсты ва ўніверсітэцкіх кампусах у ЗША і Вялікабрытаніі.

 

Яшчэ гарачэй

Тэмпература ў сусветным акіяне б'е рэкорд. З аднаго боку вінаватыя парніковыя газы. Але ёсць і іншая, прыродная прычына — Эль-Ніньё. Так называюць ваганне тэмпературы вады на паверхні Ціхага акіяна.

Усё разам прыводзіць да перагрэву акіянаў, а гэта б'е па марской фауне. Напрыклад, аказалася, што з-за больш цёплай вады каралы пачалі страчваць колер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі