Асацыяцыя рознічных сетак выступіла супраць абмежаванняў на продаж алкаголя

Асацыяцыя рознічных сетак выступіла супраць абмежаванняў на продаж алкаголя

Асацыяцыя рознічных сетак выступіла супраць магчымых абмежаванняў на продаж алкаголя ў Беларусі. У чацвер яе прадстаўнікі правялі ў Мінску прэс-канферэнцыю. Змены прадугледжваюць вылучэнне ў магазінах спецыялізаваных аддзелаў для продажу алкаголю і абмежаванне продажаў у часе. Прадстаўнікі асацыяцыі лічаць, што такія новаўвядзенні найперш адмоўна паўплываюць на развіццё невялікіх пунктаў крокавай даступнасці, бо большасць з іх не зможа выканаць новыя патрабаванні, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Сустаршыня асацыяцыі Сяргей Смольскі мяркуе, што абмежаванні па продажу алкаголя могуць прывесці нават да банкроцтва крамаў крокавай даступнасці. Яны не змогуць выканаць патрабаванне аб выдзяленні спецыялізаванага аддзела, паколькі ім проста не хопіць плошчы. Паколькі спіртныя напоі ў тавараабароце гандлёвай кропкі складаюць каля 20%, гэта прывядзе да істотнага зніжэння рэнтабельнасці, пасля чаго гэтыя крамы пачнуць закрывацца. Пасля гэтага ўзнікне новая праблема — знайсці для памяшканняў, у якіх былі крамы, новых арандатараў, пераказвае словы Смольскага БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі