Арыштант-галадоўнік не дамогся свайго ў брэсцкім судзе

34-гадовы жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька прайграў судовы працэс у Брэсце. Еўрарадыё паведамляла, што пасля канфлікту з галоўурачом Ганцавіцкай паліклінікі Васілём Несцяровічам Заньку арыштавалі на 10 дзён быццам бы за абразы ў бок доктара.
Міжтым Занька і ягоныя сведкі сцвярджаюць, што абразаў не было, а доктар помсціць за скаргу ў абласны аддзел аховы здароўя. У арышце Аляксандр Занька 10 дзён трымаў галадоўку. На свабодзе ён спрабаваў абскардзіць рашэнне Ганцавіцкага суда у абласным судзе. Аднак суд нават не выклікаў сведкаў інцыдэнту з Несцяровічам. Аляксандр Занька заявіў, што падасць скаргу ў Вярхоўны суд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі