Вы тут

Арына Сабаленка ўвайшла ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу

Арына Сабаленка / twitter.com/WTA

Арына Сабаленка ўвайшла ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу, абноўлены варыянт якога з'явіўся на сайце WTA 16 лістапада. На мінулым тыдні яна была 11-й ракеткай свету, цяпер —10-я (яна выціснула з дзясяткі знакамітую амерыканку Серэну Уільямс). У нядзелю беларуская тэнісістка перамагла на турніры ў аўстрыйскім Лінцы. Найвышэйшае дасягненне Сабаленка — 9-е месца ў пачатку 2019 года.

Першай ракеткай свету застаецца Эшлі Барці з Аўстраліі.

Вікторыя Азаранка захавала за сабой 13-е месца ў рэйтынгу, Аляксандра Сасновіч з 92-га радка паднялася на 90-ы, Вольга Гаварцова — 133-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.