Вы тут

Арына Сабаленка прайграла на старце Australian Open

Арына Сабаленка пасля пройгрышу Карле Суарэс-Навара / Reuters

У першым раўндзе тэніснага турніру адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларуска Арына Сабаленка (12 нумар WTA) прайграла іспанцы Карле Суарэс-Навара (54) — 6:7 (6:8), 6:7 (6:8). 

Матч праходзіў пры парывістым ветры, што ўскладніла гульню для абедзвюх саперніц. У першым сэце Сабаленка вяла з лікам 5:3 але не здолела ўтрымаць перавагу.

Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 13 хвілін.

Для Суарэс-Навары гэта першая перамога над нашай суайчынніцай. Раней Сабаленка тройчы выйгравала ў іспанкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.