Артур Фінькевіч: Я ўдзячны ўсім, хто змагаўся за маё вызваленне

Сёння на волю выйшаў палітвязень Артур Фінькевіч. Нагадаем, ён пасля адбыцця “хіміі” за палітычнае графіці ў снежні 2007-га быў асуджаны на паўтары гады турмы “за ўхіленне ад адбыцця пакарання”. 
Аднак суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка 5 лютага вырашыў замяніць пакаранне для Фінькевіча на паўгады турмы, але ўжо сёння яго вызваліць. Сустракаць яго да следчага ізалятара прыйшлі дзесяткі людзей, якія прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі.

Вось што сказаў Артур Фінькевіч у інтэрв’ю Еўрарадыё адразу па выхадзе на волю:

“Я адчуваю, што ў нашай справе, Дашкевіча, Аўтуховіча, мяне, Лукашэнка проста пайшоў на саступкі [Захаду]. Безумоўна, я вельмі ўдзячны тым людзям, маладафронтаўцам, сябрам, блізкім, якія змагаліся за маё вызваленне, якія ладзілі цэлыя кампаніі. Я ўдзячны камітэту “Салідарнасці” і асабіста Аляксандру Мілінкевічу, які па дыпламатычных каналах лабіяваў нашае вызваленне”.

Артур Фінькевіч кажа, што выдатна сябе адчувае і збіраецца займацца грамадскай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі