Вы тут

Аршанца не пусцілі ўладкавацца на працу, асцерагаючыся каранавіруса

На агракамбінаце "Юбілейным" / 1prof.by

Прынамсі два аршанскія прадпрыемствы, асцерагаючыся распаўсюду каранавіруса, закрылі свае прахадныя для ўсіх акрамя работнікаў. 

Напрыклад, так адбылося на агракамбінаце "Юбілейны". Пра гэта мясцоваму сайту orsha.eu распавёў мужчына, які прыехаў туды ўладкоўвацца на працу па аб'яве. Трапіць у аддзел кадраў на тэрыторыю прадпрыемства аршанец не здолеў. 

Перастала прапускаць на сваю тэрыторыю пабочных асобаў і Аршанская спецыяльная база. 

Напярэдадні стала вядома, што ў Оршы каранавірус выявілі ў пяці чалавек. У кантакты першага ўзроўню трапілі больш за дзве сотні аршанцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.