Арганізатараў дамоўных матчаў просяць асудзіць да 3 гадоў абмежавання волі

Арганізатараў дамоўных матчаў просяць асудзіць да 3 гадоў абмежавання волі

У судзе Першамайскага раёна горада Мінска працягваецца судовы працэс па справе аб дамоўных матчах у беларускім футболе. Шэраг футбалістаў і арганізатараў вінавацяць у подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў.

Абвінавачанымі па справе праходзяць наступныя футбалісты і трэнеры: Ілля Гаўрылаў ("Граніт"), Уладзімір Макоўскі, Аляксандр Лебедзеў, Аляксандр Цішкевіч, Андрэй Парываеў, Юрый Рыжко (усе — "Іслач"), Віталь Жалудок, Вячаслаў Палазнік, Аляксей Саковіч, Ягор Гудзель (усе — "Ашмяны"-БДУФК), Юрый Сыраквашка, Сяргей Шуманаў, Ігар Жураўлёў (усе — "Прамень"), а таксама былы футбаліст Вячаслаў Замара і экс-баскетбаліст з Украіны Яраслаў Лемік.

Як паведамляе tut.by, пракурор папрасіў пакараць арганізатараў Вячаслава Замару, Уладзіміра Макоўскага і Юрыя Сыраквашку на тры гады абмежавання волі з адбываннем у калоніі адкрытага тыпу, Яраслава Леміка — на два гады. Брамніку "Ашмянаў" Віталю Жалудку абвінавачанне запрасіла два гады абмежавання волі, але без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Іншых футбалістаў пракурор папрасіў пакараць штрафамі на сумы ад 400 да 1000 базавых велічынь (9200-23 000 рублёў).

Таксама пракурор папрасіў пазбавіць абвінавачаных магчымасці займацца дзейнасцю ў спартыўнай сферы на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі