Арбітраж у Лазане адхіліў іск Хацкевіча да Беларускай федэрацыі футбола

Арбітраж у Лазане адхіліў іск Хацкевіча да Беларускай федэрацыі футбола

У Спартыўным арбітражным судзе (CAS ) у Лазане 17 кастрычніка прайшлі слуханні па іску Аляксандра Хацкевіча да Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

CAS адхіліў апеляцыю Хацкевіча ў сувязі з адсутнасцю яго юрысдыкцыі. Гэта азначае, што рашэнне Футбольнага арбітражу засталося ў сіле, піша tut.by.

Нагадаем, што ў снежні 2016 года БФФ датэрмінова скасавала кантракт з Хацкевічам, які быў трэнерам нацыянальнай зборнай. Перад гэтым Хацкевіч адмовіўся пайсці на змяншэнне заробку. 

Пасля звальнення спецыяліст звярнуўся ў футбольны арбітраж АБФФ, патрабуючы прызнаць, што яго кантракт скасаваны без паважнай прычыны. Аднак футбольны арбітраж стаў на бок футбольнай федэрацыі. Тады Хацкевіч вырашыў шукаць праўду ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі