Арастовіч напісаў заяву аб сыходзе ў адстаўку з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта

Аляксей Арастовіч / https://www.facebook.com/alexey.arestovich/
Аляксей Арастовіч / https://www.facebook.com/alexey.arestovich/

Аляксей Арастовіч напісаў заяву аб сыходзе ў адстаўку з пасады пазаштатнага дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны. Яе ён змясціў на сваёй старонцы ў Facebook. Арастовіч піша, што "хоча паказаць прыклад цывілізацыйных паводзінаў" — "прынцыповая памылка, значыць, у адстаўку".

Да такога кроку Аляксея Арастовіча падштурхнуў нядаўны скандал з яго заявай пра нібыта збітую ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай расійскую ракету ў Дняпры, якая пасля ўпала на жылы дом, загінулі 44 чалавекі. Улады Украіны афіцыйна заявілі, што гэта не так, ракету не збілі, яна сама трапіла ў дом. Арастовіч вымушаны быў прасіць прабачэння за "сур'ёзную памылку ў жывым эфіры".

Гэта не першы сыход Аляксея Арастовіча з Офіса прэзідэнта. Ён сыходзіў у студзені 2022-га, але вярнуўся з пачаткам расійскай агрэсіі.

Арастовіч напісаў заяву аб сыходзе ў адстаўку з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта
https://www.facebook.com/alexey.arestovich/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі