Апытанне на сайце рагачоўскай "раёнкі": Ланская зойме апошняе, 39-е месца

З гэтай нагоды газета рагачоўскіх мясцовых уладаў "Свабоднае слова" зладзіла на сваім сайце "бліц-апытанне". Наведвальнікам прапануецца адказаць на адно пытанне: "Якое месца зойме на конкурсе песні "Еўрабачанне-2013" прадстаўніца Беларусі Алёна Ланская?". 35% удзельнікаў апытання ці 164 чалавекі прагаласавалі за варыянт "Апошняе, трыццаць дзевятае месца".


17% (81 чалавек) аддалі Ланской месца "з дваццатага па адзінаццатае", 12% (56) — першае, 9% (45) — "з трыццаць восьмага па трыццаць першае", 9% (42) — "з трыццатага па дваццаць першае", 8% (39) — "з дзясятага па шостае", 5% (25) — "пятае ці чацвёртае", 3% (12) — трэцяе, 2% (10) — другое.


Такім чынам, большасць удзельнікаў апытання (53%) не вераць, што Алёна Ланская можа патрапіць у лік дваццаці лепшых выканаўцаў "Еўрабачання". З іншага боку, 22% аддаюць ёй месца ў пяцёрцы лепшых.


Адзначым, што ніжэй за 26-е месца (менавіта столькі выканаўцаў выйдуць у фінале на сцэну) Алёна Ланская ўжо не апусціцца. Але будзем спадзявацца, што ў яе ў выніку будзе больш высокае месца.
 

Букмекеры невысока ацэньваюць шанцы Алены Ланской на перамогу ў Еўрабачанні

Былыя ўдзельнікі “Еўрабачання” распавялі, чаму Ланская трапіла ў фінал

Фота — Sander Hesterman.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі