Букмекеры невысока ацэньваюць шанцы Алены Ланской на перамогу ў Еўрабачанні

У цэлым усе тры букмекерскія канторы сёлета ставяць на перамогу ў "Еўрабачанні" ўдзельніцы з Даніі, другое месца — у Нарвегіі, трэцяе — ва Украіны.



Кампанія WilliamHill прымае стаўкі на перамогу Беларусі ў фінале конкурсу з каэфіцыентам 126, Даніі — 1,61, Нарвегіі — 6, Украіны — 11, паведамляе БелаПАН. Адзначым: чым вышэй каэфіцыент стаўкі на таго ці іншага ўдзельніка, тым менш букмекеры разлічваюць на яго перамогу. Так, "Марафон" прымае стаўкі на перамогу Беларусі з каэфіцыентам 251, Bet-at-home — 100.



Нагадаем, што фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" пройдзе сёння ў швецкім Мальмё. Алена Ланская выступіць на ім пад нумарам восем.



Жывую трансляцыю фіналу конкурсу а 22-й пачнуць тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Былыя ўдзельнікі “Еўрабачання” распавялі, чаму Ланская трапіла ў фінал


Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі