Апублікаваны "закон аб адтэрміноўках", ён пачне дзейнічаць у жніўні

Апублікаваны "закон аб адтэрміноўках", ён пачне дзейнічаць у жніўні

"Закон аб адтэрміноўках" пачне дзейнічаць праз 10 дзён. У аўторак, 30 ліпеня, дакумент (закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы") быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. У законе напісана, што ён набывае моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, а значыць 9 жніўня.

Еўрарадыё неаднаразова распавядала пра асноўныя новаўвядзенні. Сярод іх — адтэрміноўку для атрымання адукацыі можна будзе атрымаць толькі адзін раз, ухілісты ад службы трапяць у "чорны спіс" і не змогуць выехаць за мяжу, выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў дазваляецца замест размеркавання праходзіць службу па кантракце.

Цалкам дакумент можна пачытаць тут.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 30.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі