Апублікаваны даклад аб крушэнні малайзійскага Boeing ва Украіне

У дакуменце адзначаецца, што эксперты прыйшлі да наступных высноваў: самалёт разваліўся на кавалкі ў паветры ад знешняга ўздзеяння; няма сведчанняў таго, што катастрофа самалёта выклікана тэхнічнымі непаладкамі або памылкамі экіпажа.

Гэта папярэдняя справаздача, поўны яе варыянт з'явіцца на працягу года, які адлічваецца ад часу катастрофы.

Нагадаем, 17 ліпеня пасажырскі самалёт авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты над Данецкай вобласцю Украіны, над той яе часткай, якую кантралявалі тэрарысты. Загінулі 298 чалавек (з іх 193 чалавекі з'яўляліся грамадзянамі Нідэрландаў). Украінскія ўлады заявілі, што самалёт быў збіты тэрарыстамі, з дапамогай атрыманай з Расіі вайсковай тэхнікі (альбо нават і расійскімі вайскоўцамі).

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі