Апублікаваная "Канцэпцыя рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі"

Апублікаваная "Канцэпцыя рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі"

Апублікаваная "Канцэпцыя рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі". Яе распрацавала Народнае антыкрызіснае кіраванне. Улічваюцца рэпрэсіі за ўвесь перыяд знаходжання ля ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Канцэпцыя прадугледжвае як вызваленне тых, хто знаходзіцца за кратамі з палітычных матываў, так і дапамогу, кампенсацыі іншым пацярпелым.

"На рэабілітацыю могуць разлічваць і тыя, супраць каго была заведзеная крымінальная або адміністрацыйная справа з палітычнай падаплёкай, — піша прэс-служба НАК. — Тыя, хто прайшоў праз катаванні і быў збіты. Тыя, каго звольнілі ці выключылі з ВНУ [Беларусі] за погляды і перакананні. Тыя, хто быў выправаджаны з краіны, у каго адабралі бізнэс".

Усіх рэпрэсаваных абяцаюць аднавіць у правах, яны змогуць вярнуцца на радзіму з замежжа, працягнуць вучобу і працу. Ахвяры рэжыму змогуць атрымаць матэрыяльную кампенсацыю і іншую дапамогу. Мяркуецца, што будуць створаны спецыяльная камісія і фонд.

НАК заклікае пацярпелых ужо цяпер збіраць сведчанні аб незаконных дзеяннях у адносінах сябе і сваіх блізкіх, "каб паскорыць [у будучыні] працэс рэабілітацыі і прыцягнення вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі