Апоўначы з інтэрната ў Мінску эвакуявалі больш за тысячу чалавек

Апоўначы з інтэрната ў Мінску эвакуявалі больш за тысячу чалавек

Апоўначы з інтэрната Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта на праспекце Машэрава эвакуявалі 1141 чалавека, сярод іх — 341 замежніка. Прычынай стаў пажар на першым паверсе 13-павярховага будынка. Там загарэўся пластыкавы кантэйнер для смецця, узгаранне адбылося і ў шахце смеццеправода. Плошча гарэння склала два квадратныя метры. Пажар быў хутка ліквідаваны ратавальнікамі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, па медыцынскую дапамогу звярнуліся трое студэнтаў. Іх завезлі ў бальніцу, папярэдні дыягназ — атручванне прадуктамі гарэння.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі