Вы тут

Апоўначы стартуе Сусветны кангрэс беларусаў 2.0

На ім абмяркуюць, што можна зрабіць для пашырэння беларускасці ў свеце / @by_culture

Апоўначы стартуе Сусветны кангрэс беларусаў 2.0. Ён будзе доўжыцца 24 гадзіны і пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Як піша тг-канал @by_culture, гэта будзе маштабнае анлайн-мерапрыемства з удзелам беларусаў з усяго свету.

Кангрэс праводзіцца высілкамі валанцёраў беларускай супольнасці ў замежжы "для арганізацыі глабальнага дыялогу пра будучыню нашай краіны". Між іншым, на розных дыскусійных панэлях будуць абмеркаванні таго, што можна зрабіць для пашырэння беларускасці ў свеце.

Скончыцца кангрэс онлайн-канцэртам гурта NAVIBAND.

Першы кангрэс адбыўся год таму таксама ў фармаце відэаканферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.