Вы тут

Апошняе публічнае збіццё за прастытуцыю ў Інданезіі. 2017 год

Фото: Reuters

У Інданезіі адбылося апошняе публічнае збіццё жанчыны палкай за прастытуцыю. Праўда, пасля гэты від пакарання не адменяць, а перанясуць у памяшканне.

Адбылося гэта ў кансерватыўнай правінцыі Ачэх ў Інданезіі ў пятніцу раніцай. Некалькі нежанатых пар пакаралі за публічнае праяўленне пачуццяў і дзвюх жанчын за заняткі прастытуцыяй. Усе адбывалася перад натоўпам, які здымаў працэс на тэлефоны. Раней было абвешчана, што гэта апошняе публічнае пакаранне.

Летась палкамі збілі двух мужчын за гомасексуалізм. Жанчын, якіх абвінавацілі ў прастытуцыі б’юць палкамі 11 разоў кожную. Адна з іх пасля пятага ўдару падняла руку, каб паказаць, што ёй занадта балюча, але ўдары працягнуліся, піша Time.